Стральцоў Міхась, Загадка Багдановіча

Загадка Багдановіча

Стральцоў Міхась

Месца выхаду: Мінск

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Надзеі на папраўку амаль не было: ён гэта ведаў добра. I ўсё ж паехаў. Можа нават і таму, каб хоць трохі супакоіць сяброў. Дзіўная рэч: за ўсе іхнія клопаты ён мог аддзячыць хіба што згодай на гэтую паездку. Ён надта не любіў усялякіх клопатаў аб сабе. Грошы на дарогу і лячэнне яму сабралі. Пра гэта ён не ведаў да самага апошняга часу. Паставілі, так сказаць, перад фактам. На руках было і рэкамендацыйнае пісьмо ў Ялту. Ну што ж, Ялта. Добра яшчэ, што хоць знаёмая мясціна. Упершыню ён быў там у 1909 годзе. Малочная ферма «Шалаш», блізка ад Ауткі, непадалёк ад дачы Чэхава. Чэхава ўжо няма. Усё тое ж – сухоты.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле