Месца выхаду: Вільня
Выдавец: Выданьне Беларускага Грамадзянскага Сабраньня ў Вільні
Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Зьбіраючы матэрыялы для гэтай кніжачкі, аўтору не прыйшлося карыстацца першымі крыніцамі, рукапіснымі матэрыяламі, якія былі для яго недаступны. Большая частка матэрыялу, зьмешчанага ў першых трох разьдзелах кніжкі, ўзята з працаў расейскіх вучоных – П. Бязсонава, Марозава, Карскага ды інш. Заданьнем ніжэйпадпісанага было галоўным чынам зрабіць некаторыя выпіскі ды гэты матэрыял адпаведна ўгрупаваць. Гэта была работа, якую трэба было рабіць вельмі асьцярожна, старанна вылаўліваючы са зьмешанага няраз у вадно цэлае культурнага дабытку «ўсіх рускіх» тое, што ўзапраўды ёсьць уласнасьцю толькі беларускага творчага генія. Дзеля гэтага ў лябірынце культурных здабычаў Беларусі, Украіны і Масковіі прыходзілася няраз кіравацца дагадкамі, каб выдзяліць з гэтага матэрыялу, які быў у руках аўтора, тое, што было патрэбна.
Беларускія аўтары: Аляхновіч Францішак
Каталёг: Kamunikat.org