Чорны Кузьма, Маё дзела цялячае

Маё дзела цялячае

Чорны Кузьма

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 1923

Kategoria: Literatura piękna

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Вясковых прыйшло на сход усяго чалавек дваццаць, а з хутароў і дробных фальваркаў, якія былі вакол вёскі, сабралася людзей у два разы больш. Адчыніў сход член валіспалкома, ён жа і член валасной камячэйкі - Мікалай Козіч, малады чалавек, гадоў пад дваццаць два, з шырокім і белым брытым тварам. На кожным кроку свайго жыцця ён стараўся як-небудзь выдзеліцца з масы другіх людзей, хоць, к вялікаму свайму гору, у глыбіні сваіх думак і не мог лічыць сябе лепшым, разумнейшым за другіх. Гэта прымусіла яго ў свой час пайсці ў партыю; цяпер ён быў загадчыкам валаснога аддзела асветы. Ён насіў доўгія валасы, ніжэй вушэй, бо лічыў гэта прыкметай чалавека, не падобнага да ўсіх, чалавека, які жыве «духоўнаю працаю», як сам ён гаварыў. Пад пахаю яго вечна быў партфель. Валасны аддзел асветы не мог напоўніць яго дзелавымі паперамі, і загэтым ён клаў у яго старыя газеты, розныя непатрэбныя кнігі і інш., усё дзеля таго, каб партфель быў поўны, цяжкі і тоўсты на выгляд. (фрагмент)

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле