Чорны Кузьма, Заўтрашні дзень

Заўтрашні дзень

Аповесць

Чорны Кузьма

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кузьма Чорны, Выбраныя творы, — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. — 608 с.

Тым летам мурашнік перавысіў першы сук старой яліны. Цяпер ён даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб'ехаў, растрывожаныя мурашкі бегалі ў траве. Нехта хадзіў тут, хто не ведаў ходаў і сцежак, убіўся ў мурашнік, набраўся голак з мурашкамі, выйшаў з узлесся ў поле і сыпаў з сябе яловымі голкамі па цаліне аж да арабіны з ададранай галінаю. Пад арабінай былі цэлыя камякі з мурашніку, і вялыя з холаду мурашкі поўзалі па каструбаватай кары старой арабіны і на зямлі пад ёю. Самі яны не маглі сюды дайсці так далёка ад лесу, у поле. Той невядомы нешта тут рабіў каля дрэва, гэта няйначай было так. Напэўна, ён і цяпер недзе тут паблізу, ён не паспеў яшчэ далёка куды адысціся, у мурашніку ён нядаўна коўзаўся, сляды свежыя, і дажджы з ветрам не паспелі яшчэ ўпляскаць у зямлю пад арабінай і на сцежцы яловых голак. І ніхто нідзе не заўважыў, каб які-небудзь бадзяга ішоў дзе або круціўся полем ці лесам, шукаючы дарогі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле