Слова Жыцця, 9 (467) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

9 (467) 2017

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2017-04-23

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2017 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Бог з самага пачатку гісторыі Аб’яўлення прадстаўляецца нам як міласэрны і літасцівы, цярплівы, багаты на любоў і вернасць (параўн.: Быц 34, 6). Ён любіць людзей усёй сваёй сутнасцю, безумоўна і абсалютна дарма. Любіць не таму, што мы захоўваем запаведзі, але таму, што з’яўляецца Айцом; не таму, што стараемся быць святымі, а таму, што Ён святы; не таму, што пазбягаем граху, а таму, што сам без граху. Распазнавальным знакам першых хрысціян была менавіта міласэрнасць – кіраванне ў жыцці любоўю, якая паходзіць ад Бога. Сёння яна перастае быць звычайнай штодзённай справай, хутчэй расцэньваецца як вялікі і гераічны ўчынак. Аднак міласэрнасць нельга абмяжоўваць да дабрачыннасці ці ўслужлівасці. Гэта нешта адназначна большае, што заключаецца ў сустрэчы з бядой канкрэтнага чалавека і аказанні яму рэальнай дапамогі. Дзяленне з патрабуючым братам, як напісаў у адным са сваіх пасланняў св. Павел, набліжае нас да сакраманту Любові.†

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле