Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Перакладчык: Рыжкоў Віталь
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 320 с.
ISBN: 978-985-7144-51-8
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Віктар Марціновіч, Віталь Рыжкоў - пераклад, Кнігазбор - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн. Раман ёсць панарамным люстрам, у якім адбіваюцца апошнія 20 гадоў. Люстрам, дзе кожны чытач пазнае аскепак свайго ўласнага Месяца. “Возера Радасці” — пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”, а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам“.
Беларускія аўтары: Марціновіч Віктар
Каталёг: Прыватны кнігазбор