Шамякін Іван, Губернатар

Губернатар

Аповесць

Шамякін Іван

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2001

Выдавец: Юнацтва

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2001 by Іван Шамякін

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Шамякін Іван, Пошукі прытулку. Аповесці, — Мінск: Юнацтва, 2001. — 350 с. У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар i яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму i выбары, i «каханне», i яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, якому не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засені палаца» — пра сучаснага бізнесмена, i «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Дзве «Волгі» імчалі па вузкай шашы, што разразала густы лес. У святле фар гонкія сосны выглядалі фантастычна-казачнымі: густабронзавыя ствалы, серабрыстая, як запарошаная інеем, ігліца галін у недасягальнай вышыні. А там, куды фары не закідвалі снапы святла, вісела цяжкае чорнае пакрывала жнівеньскай ночы. Зоркі можна было ўбачыць, глянуўшы ўбок, у вузкія прагаліны паміж дрэвамі. Пад імі ўнізе, вырываючыся з святла, цемра застывала, бы смала. I здавалася, што ўвесь белы свет счарнеў, скамянеў i назаўсёды пазбавіўся святла i жыцця. У такім суседстве святла i цемры было штосьці іррэальнае, фантастычнае. Гэта i ўзбуджала, i страшыла, i як бы адрывала ад зямнога жыцця. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Шамякін Іван

Выдаўцы і выдавецтвы: Юнацтва

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся аповесць у адным файле