Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1990
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1990 by Іван Шамякін
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Шамякін Іван, Драма. Аповесці, гістарычныя сцэны, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 334 с.: іл. Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.
Гісторык. Жнівень 1917 года. Пасля ліпеньскіх падзей урад Керанскага перайшоў у контррэвалюцыйнае наступленне на пралетарыяў, на салдат, на бальшавіцкую партыю, якая ўзначальвала рэвалюцыйныя сілы народа. Меншавіцка-эсэраўскія Саветы сталі на шлях адкрытых памагатых буржуазіі. Урад двойчы ўжо аддаваў загад аб арышце Леніна. Закрыў бальшавіцкія газеты. Але яны прадаўжалі выходзіць пад змененымі назвамі. Падвальнае памяшканне газеты «Пролетарий». Рэдакцыйны пакой. За сцяной стук друкарскай машыны. Якаў Свярдлоў перадае Наборшчыку невялікія лісткі паперы. Свярдлоў. Тэрмінова ў нумар. Разбіраеце почырк? (фрагмент)