Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1997
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1997 by Іван Шамякін
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Вялікая княгіня: Раман, аповесці: Для ст. шк. узросту/ Маст. К. С. Ракіцкі. — Мн.: Юнацтва, 1997. — 366 с., іл. У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння».
Ліфт замёр. «Замірае жыццё, — сумна падумаў Іван Мацвеевіч, «узнімаючыся ў космас цягай уласнай ракеты». — А яна старая, і паліва ў ёй не тое — сухі парашок, з пясочкам... А пясочак высыпаецца». Ён жартаваў. Але жарты, па-музыкальнаму кажучы, былі мінорныя. Заўважыў гэта таварыш па прагулках у парку адстаўны генерал Кудра, так, між іншым, і сказаў: «Нешта вы, Жыгуновіч, мінорны сёння». Прывыклі пенсіянеры, што ён заўсёды быў мажорны, залішне мажорны — гаварун, рагатун. І старыя любілі яго за гэта, ён развейваў іх невясёлыя думкі — аб развале дзяржавы, за якую ўсе яны ваявалі, якую будавалі, аб збядненні сваім і народным, аб блізкім фінале, які сам па сабе не страшыў, страшыла — хто, як, за якія сродкі пахавае іх. (фрагмент)