Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1998
Выдавец: Юнацтва
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1998 by Іван Шамякін
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Палеская Мадонна: Аповесці — Мінск: Юнацтва, 1998. У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» i інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць i дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў захаваў на ўсё жыццё. Менавіта да гэтага майго лесу. Недарэмна i ў сівую старасць часам наведваюся туды за трыста з гакам вёрст: паслухаць нязменны шум дубоў, пакланіцца магілам бацькоў, сясцёр. Аднак па парадку. Сын лесніка, я пасвіў каровы. Вучань, прагны чытач, летуценнік, я палюбіў гэтую працу на пераходзе да юнацтва, хоць у маленстве напакутаваўся з-за машкары. (фрагмент)