Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1998
Выдавец: Юнацтва
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1998 by Іван Шамякін
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Палеская Мадонна: Аповесці — Мінск: Юнацтва, 1998. У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» i інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць i дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
Прэзідэнт дзвюх фірм — «Амон» i «Бамонд» — Георгій Галаван асвяшчаў свой катэдж. Не адзін дом — дзве пабудовы, якія зацьмілі ўвесь вялікі дачны пасёлак. Стаялі тут гадоў трыццаць дзве нядрэнныя па тым часе дачы — адна цагляная, другая драўляная. Жылі два браты Левіны з вялікімі сем'ямі. Выраслі дзеці i паехалі шукаць шчасця: адны ў «зямлю абетаваную», другія — за акіян. Маладыя павезлі бацькоў, ветэранаў вайны. Абедзве дачы купіў нікому не вядомы тут Галаван. Чвэрць гектара зямлі — не чатыры соткі, на якіх няма дзе прыткнуць прыбіральню. Але не гэтым здзівіў суседзяў новы дачнік — не набыццём адразу дзвюх дач i добрага загона зямлі. А тым, што літаральна праз месяц пасля пакупкі, аддаўшы бясплатна дзверы, рамы i шыфер — бяры хто хочаш, бязлітасна зруйнаваў яўрэйскае стар'ё падчыстую. I друз вывезлі. Во гэта размах! Стыль «новага класа»! (фрагмент)