Шамякін Іван, Выкармак

Выкармак

Аповесць

Шамякін Іван

Publication Place: Мінск

Publication Date: 1998

Publisher: Юнацтва

Category: Belles-Lettres

Copyright © 1998 by Іван Шамякін

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Палеская Мадонна: Аповесці — Мінск: Юнацтва, 1998. У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» i інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць i дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Сакратар райкома камсамола Уладлен Супец паставіў сабе за мэту стаць пісьменнікам. Да літаратуры яго цягнула даўно, яшчэ ў школе сачыняў вершыкі, штук пяць надрукаваў у піянерскіх газетах. Але бацька i маці пагасілі мастацкі агеньчык: прымусілі паступіць на факультэт эканомікі. Не таму што хацелі, каб сын стаў слынным эканамістам. Не. Рыхтавалі сыну іншую кар'еру. Ульян Супец спаў i бачыў на сваім месцы кіраўніка справамі высокага камітэта не каго-небудзь — роднага сына. Каму ж i быць, як не яму?! Адно імя абавязвае — Уладлен Ульянавіч. Прозвішчам, праўда, продкі ўзнагародзілі не гучным, але справа не ў прозвішчы. Уласна кажучы, стратэгію шэсця сына да наменклатурных вышынь выпрацоўваў не бацька — маці. У маці, бухгалтера банка, усё матэматычна разлічана. Яна, як мала хто, адчувала подых часу: пакуль што ў падборы кадраў на кіруючыя пасады перавагу аддаюць спецыялістам — інжынерам, аграномам, a ў хуткім часе на першы план выйдуць эканамісты, юрысты, фінансісты. (фрагмент)

Belarusian Authors: Шамякін Іван

Belarusian publishers: Юнацтва

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Уся аповесць у адным файле