Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2017-04-09
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2017 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пальмовая нядзеля з’яўляецца пачаткам Вялікага тыдня і прадвесцем надыходзячых Велікодных свят. Перад намі выключны час, глыбокае перажыванне якога дазволіць адкрыць сэнс жыцця, адшукаць надзею і веру. Аднак калі не будзем шчыра і з поўнай самааддачай перажываць Вялікі тыдзень, Пасха не стане для нас часам пераходу ад смерці да жыцця. Не здолеем зразумець бязмежную любоў Бога да кожнага чалавека. Літургія Вялікага тыдня пэўным чынам складае дарогу. Цяжка добра перажыць падзею, што знаходзіцца ў канцы шляху, калі папярэдне не прыкласці высілкі ў дарозе. Таму Касцёл заахвочвае вернікаў актыўна далучацца да перажывання гэтага часу ў духу веры, адарацыі і любові да Езуса.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця