Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2016-11-22
Выдавец: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Два на два
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2016 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Абранне дзвюх дэпутатак ад дэмакратычных сіл у беларускі парламент само па сабе ўжо сталася парушэннем стабільнай дагэтуль формулы палітычнага жыцця ў Беларусі, паводле якой Аляксандр Лукашэнка абвяшчае чарговыя выбары, апазіцыя ў апошні момант пачынае сварыцца міжсобку, удзельнічаць у тых выбарах ці не. Выбары адбываюцца, пра іх сумленнасць і дэмакратычнасць заяўляюць улады і назіральнікі з краін, далёкіх ад дэмакратыі. Ім пярэчыць апазіцыя, якой старшыня Цэнтрвыбаркаму залічвае чарговую паразу. У наступную выбарчую кампанію сцэнар паўтараецца. А таму заява ў Палаце прадстаўнікоў шостага склікання Алены Анісім і Ганны Канапацкай, прадстаўніц Таварыства беларускай мовы і Абʼяднанай грамадзянскай партыі, наўрад ці пакінула абыякавымі хоць кагосьці з іх калегаў па дэмакратычным лагеры.