Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Рэдактар: Някляеў Уладзімер - прадмова, Шапран Сяргей - пасляслоўе, уклад
Выдавец: Медыял
Памеры: 224 с.
ISBN: 978-985-6914-13-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці. Кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. Вокладка — Змітра Гупянца. Кніга выходзіць пры падтрымцы стваральніка Музея беларускай шляхты ў маёнтку Падароск Паўла Бераговіча. Выданне мае 240 старонак, у тым ліку 16 старонак з апошнімі здымкамі ды апошнімі рукапісамі народнага паэта, а таксама поўны тэкст інтэрв’ю, якое Рыгор Барадулін даў Сяргею Шапрану напярэдадні свайго апошняга дня народзінаў.
Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор
Каталёг: Прыватны кнігазбор