Publication Place: Віцебск
Publication Date: 2016
Publisher: Віцебская абласная друкарня
Sizes: 240 с.
ISBN: 978-985-534-097-4
Copyright © 2016 by Сяргей Рублеўскі, Віцебская абласная друкарня - афармленне
Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)
UDC: 821.161.3-821
Аўтар вызначыў сваё новае выданне як кнігу-паклон. Амаль кожны твор з сабраных пад яе вокладкай асветлены імем маці, натхняльным замілаваннем яе духоўнай постаццю, напісаны з удзячнасцю за дабрыню і ласку, за незабыўныя ўрокі жыцця. I асабліва - за адкрыццё спеўнага вытоку роднай мовы. У адным з раздзелаў кнігі - вытрымкі з лістоў маці, напісаных на сумежжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў. Гэта своеасаблівы дзённік пары ўзрушальных сацыяльных перамен, занатаваны простай вясковай жанчынай. Пісьменнік перакананы, што ўсе маці ў сваіх светлых, азораных любоўю памкненнях падобныя адна на адну, і кожная - трошкі на Божую Маці. Сваімі малітвамі аб дзетках яны зацята імкнуцца надтачыць Яе атуляльны ад прыкрасцяў свету покрыў.
Catalog: Прыватны кнігазбор