Месца выхаду: Warszawa
Дата выхаду: 2011
Рэдактар: Янушкевіч Язэп
Перакладчык: Сэнюх Чэслаў
Выдавец: Oficyna Literatów i Dziennikarzy "Pod Wiatr"
Памеры: 282 с.
ISBN: 978-83-87990-47-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2011 by Уладзімір Някляеў, Чэслаў Сэнюх - пераклад
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4068]
Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі. Нават у турме (гл. «Апошняе слова...»; стар. 264-275). Гэтым «credo» Уладзімір Някляеў кіраваўся праз усё няпростае й не такое ўжо і кароткае жыцьцё (нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Крэве), калі з 20-гадовага працоўнага ўзросту спазнаваў сібірскія абсягі, а потым, сталым творцам, некалькі гадоў правандраваў па Эўропе. Нішчымнага хлеба чужыны, як напісаў ён у адным з вершаў, паэт Уладзімір Някляеў да гаркотнага зьведаў на зломе двух стагодзьдзяў і тысячагодзьдзяў, апынуўшыся ў ліпені 1999 года ў Варшаве (а потым і ў Фінляндыі), дзе і паўсталі дзесяткі вершаў, а таксама паэмы «Паланэз» і «Ложак для пчалы». У XX стагодзьдзі Някляеў не паўтарыў лёсу свайго вялікага земляка Адама Міцкевіча, пра што асэнсавана занатаваў на 200-годзьдзе Генія з Наваградчыны: «І ён зь Літвы надумаўся ўцячы, // выбіраў краіну межавую, //А ўцёк ён — мову выбраўшы чужую» (верш «Уцёкі», 1998). («Скажы: нашто табе Літва?..», Язэп Янушкевіч, фрагмент)
Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор