Весткі й Паведамленьні, 1 (611) 2017

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

1 (611) 2017

Месца выхаду: Нью Ёрк

Дата выхаду: 2017-01

Copyright © 2017 by Весткі й Паведамленьні

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Унядзелю, 11 сьнежня, у Нью-Ёрку ў бары “Дром” на авэню А на Мангэтане з дапамогаю Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” адбыўся канцэрт славутага беларускага рок-музыкі Лявона Вольскага, падрыхтаваны да гадавіны заснаваньня праекту “Дзед Барадзед”. Перад гэтым Лявон Вольскі выступаў у Нью-Ёрку 4 гады таму. Л. Вольскі быў удзельнікам, салістам і кампазытарам, славутага гурта “Мроя”, першая кружэлка якога выйшла яшчэ ў савецкі час, а з 1994 года стаў звацца “NRM” і выпусьціў восем альбомаў . Сп. Вольскі таксама супрацоўнічаў у праектах “Народны альбом”, “Крамбамбуля” ды іншых. Вёў аўтарскую радыёперадачу “Квадракола”. Выдаў 4 сольныя альбомы, апошні зь якіх “Псыхасаматыка” выйшаў сёлета, а таксама некалькі зборнікаў паэзіі й прозы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле