Słowo Życia, 5 (463) 2017

Słowo Życia

Gazeta diecezji grodzieńskiej

5 (463) 2017

Месца выхаду: Grodno

Дата выхаду: 2017-02-26

Рэдактар: Sołobuda Paweł

Выдавец: kuria diecezji grodzieńskiej

Copyright © 2017 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як і штогод, Касцёл запрашае нас увайсці ў літургічны перыяд Вялікага посту. Распачынаем яго, пасыпаючы галовы попелам, каб яшчэ раз сабе прыгадаць: “Ты – прах, і ў прах вернешся”. Наперадзе чакае 40-дзённая пакута – перыяд адрачэнняў, пастаноў, паляпшэння... Гэта асаблівы час, каб суцішыць сваё сэрца, адсунуць у бок непатрэбныя справы, паглядзець у будучыню з надзеяй. Час пакорнасці, час, поўны таямнічасці. Але яго можна як плённа выкарыстаць, так і лёгка растраціць... Вялікі пост з’яўляецца нібыта знакам STOP, які паставіў Той, хто ласкавы, пяшчотны, міласэрны і шматцярплівы, – любячы Бог, які аддаў жыццё з любові да кожнага чалавека. Хвіліны спакою, прыпынку, роздуму, малітвы патрэбны нам сёння як ніколі. Патрэбна цішыня пустога касцёла, сумных і адначасова такіх прыгожых пакутных песень, споведзей, што няраз вышэптваюцца праз слёзы, бо мы зноў не стрымалі слова. Патрэбны доўгія рэкалекцыйныя сустрэчы і вяртанні блудных сыноў і дачок, а таксама выразныя ўказальнікі, пастаўленыя Богам і добрымі людзьмі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Słowo Życia

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле