Лыч Леанід, Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай

Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай

(да 25-годдзя Закона “Аб мовах ў Беларускай ССР” - 26 студзеня 1990)

Лыч Леанід

Publication Place: Warszawa

Publication Date: 2015

Sizes: 80 с.

Category: History; Belarusian Language; Society

Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)

Распавядаецца, як пад пазітыўным уплывам Гарбачоўскай перабудовы ў Беларусі распачаўся рух за нацыянальна-культурнае Адраджэнне, галоўным складнікам якога з’яўлялася ўсенароднае змаганне за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай ў рэспубліцы. Ініцыятыва ў гэтым належала добраахвотным грамадскім аб’яднанням, якіх у канцы 1980-х гадоў падтрымалі партыйныя і савецкія ўлады БССР. Прыняты з іх удзелам Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” цалкам адпавядаў міжнароднай практыцы рэгулявання моўнага працэсу ў аднанацыянальных краінах і пры яго ажыццяўленні быў бы пакладзены канец русіфікацыі беларусаў, забяспечаны ім усе ўмовы для дынамічнага самабытнага этнакультурнага развіцця. Кніга ў першую чаргу адрасуецца тым, хто вядзе сёння і хто будзе заўтра весці змаганне за наданне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай у краіне - адзінага надзейнага гаранта захавання нацыянальнай ідэнтычнасці яе тытульнага народа.

Only in the library of the private person in Belastok (hardcopy)