Месца выхаду: Grodno
Дата выхаду: 2017-02-12
Рэдактар: Sołobuda Paweł
Выдавец: kuria diecezji grodzieńskiej
Copyright © 2017 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Мы штодзённа з’яўляемся сведкамі фізічнага і духоўнага цярпення маладых і старэйшых, багатых і бедных людзей. Яно закранае і вучоных, і неадукаваных, тых, хто мае ўладу, і звычайных грамадзян. Прысутнічае ў жыцці як веруючых, так і далёкіх ад веры асоб. Цярпенне з’яўляецца адной з праблем, з якой чалавецтва змагаецца на працягу тысяч гадоў, увесь час нанова шукаючы адказы на мноства звязаных з ім пытанняў. Вядомы французскі пісьменнік Анатоль Франс некалі напісаў: “Гісторыю ўсіх людзей можна перадаць 3-ма словамі: нараджэнне, цярпенне, смерць”. Толькі ў дзіцячых казках і выдуманых апавяданнях героі жывуць доўга і шчасліва. У рэальным жыцці ж адбываецца інакш – пакуты складаюць істотную частку зямнога існавання.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Słowo Życia