Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2004-06
Рэдактар: Клінаў Артур
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1803.]; EEDC — [3707]
У сучаснай Эўропе няма літаратуры больш палітызаванай (больш залежнай ад палітыкаў), чым беларуская. Амаль усе тутэйшыя літаратары хаўрусуюцца й варагуюць на глебе не эстэтычных, а палітычных прыхільнасьцяў, імкнуцца дагадзіць не чытачам і крытыкам, а грантадаўцам зь іхнымі не заўсёды дасканалымі густамі. Ня дзіва, што беларуская літаратура мала вядомая ў сьвеце: беларуская палітыка амаль нікому за мяжою не цікавая. У адрозьненьне ад літаратараў старэйшых пакаленьняў і бальшыні нашых сучасьнікаў, мы не ўслаўляем ніводную беларускую дзяржаву - ні ўяўную дэмакратычную, якая натхняе рамантыкаў, ні рэальную калгасную, якую цішком абкрадаюць прагматыкі. Мы сьціпла спрабуем "адпомсьціць краіне за родавыя пакуты маці - каб іхная краіна крычала ад болю" (фрагмент)