Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 1921-12-25
Рэдактар: Гарэцкі Максім
Выдавец: Гарэцкі Максім
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.mab.lt
«Беларускія ведамасьці» — віленская беларуская газэта, якая выходзіла ад 14 верасьня 1921 да 15 студзеня 1922 гадоў. Выдавалася замест газэты «Наша думка», забароненай уладамі Сярэдняе Літвы. Рэдактарам-выдаўцом быў Максім Гарэцкі. Зачыненая напярэдадні выбараў у Віленскі сойм за публікацыі, скіраваныя супраць далучэньня Віленшчыны да Польшчы. Гарэцкі быў зьняволены ў Лукіскай турме, потым дэпартаваны зь Вільні. Усяго выйшла 19 нумароў. Друкаваліся матэрыялы пра эканамічнае і палітычнае жыцьцё ў Сярэдняй Літве і Заходняй Беларусі, этнаграфічныя, фальклёрныя матэрыялы. Адным з рэдакатараў газэты ў 1921 годзе быў Леапольд Родзевіч. Аўтары — Усевалад Ігнатоўскі, Міхаіл Кахановіч, Аркадзь Смоліч, Макар Краўцоў, Францішак Умястоўскі (пад псэўданімам «Дзядзька Пранук»), Ігнат Канчэўскі, Ільдэфонс Бобіч (псэўданім «Пётра Просты»). У газэце ўпершыню публікаваўся беларускі пісьменьнік Аляксандар Ружанцоў.(крыніца: www.be-tarask.wikipedia.org)
   Увесь нумар у адным файле
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларускія ведамасьці (Вільня)