Брава Алена, Дараванн

Дараванне=Прощение=Vergebung

аповесць

Брава Алена

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013

Перакладчык: пер. на ням. мову Андрэ Бёма

Выдавец: Звязда

Памеры: 208 с., 21 см

ISBN: 978-985-7059-28-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © 2013 by Алена Брава

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.161.3-31

Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе. Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці «замацаванне афекту» гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць, прызначаная для шырокага кола чытачоў.

Беларускія аўтары: Брава Алена

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле