Роўлінг Джоан, Гары Потэр і патаемная зала

Гары Потэр і патаемная зала

Роўлінг Джоан

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007

Перакладчык: Пераклад з ангельскай мовы Дзяніса Мускага

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У чарговы раз, падчас сняданку, за сталом у доме нумар чатыры на вуліцы Прайвет Драйв успыхнула сварка. І ўсё з-за таго, што містэр Вернан Дурслі быў пабуджаны на золку гучным вухканнем, што даносілася з пакою яго пляменніка Гары. - Трэці раз за тыдзень!- гучна прароў ён пляменніку праз стол.- Калі ты не ў стане кантраляваць сваю саву, няхай яна прыбіраецца з маёй хаты! Гары ў чарговы раз паспрабаваў растлумачыць дзядзьку ў чым справа. - Ёй СУМНА,- адказаў ён.- Яна прызвычалася да таго, што можа лятаць знадворку. Калі я хаця б мог выпускаць яе па начах на шпацыр...

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле