Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Максімюк Аляксандр
Выдавец: SETPro, Aleksander Maksymiuk
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Часопіса Правінцыя
Выдавецтва/ друкарня: Zakład Poligraficzny Ares, Białystok
ISBN: 83-912637-4-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Юры Гумянюк
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3924]
Дадатковая даведка: Карціны (на вокладцы і тытульных лістах разьдзелаў) Юры Федарук; фота (аўтар на вуліцы тыгровых архідэяў) Ірына Чарняўка; падзякі: Цэнтру Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь, дзякуючы дафінансаваньню якога стаўмагчымым выхад гэтай кнігі паэзіі; Яну Максімюку — за абзац на вокладцы пра аўтара вершаў, напісаны тэрмінова на заказ.
Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя і назіральна-саркастычна-кемлівыя. На першы погляд цяжка вызначыць да якога “клану” паэтаў залічыць Гумянюка. Часам здаецца, што ён патрыёт-нацыяналіст, часам – п’яніца, які на дне шклянкі шукае сэнс і філасофію жыцця. Праз радкі вершаў прабіваецца нейкі знаёма-незнаёмы хлапец, інтэлігент, жартаўнік, сатырык, назіральнік, філосаф, скандаліст, правінцыяналіст і сталічнік адначасова. Родам нібыта з Гародні, але калі б, не ведаючы, сказаць, што беластачанін, то гэта ўспрынялося б як праўда, бо Юрка, на добрую справу, жыхар правінцыі – польска-беларускага памежжа, дзе моцны ўплыў аднае культуры на другую, і адарваць, вырваць іх з паэзіі Гумянюка – проста немагчыма. Зразумела, вершы найлепш гучаць у выкананні самога аўтара, але і ў кампаніі сяброў яны гучаць таксама цікава. Ды вось, што дзіўнае, у самоце іх чытаць не дасца, яны ў самоце проста не гучаць.
Беларускія аўтары: Гумянюк Юры
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор