Станкевіч Ян, Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі

Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі

доследы й матэр'ялы (сэрыя 2-ая, выпуск 51)

Станкевіч Ян

Месца выхаду: Мюнхэн

Дата выхаду: 1956

Выдавец: Інстытут для Вывучэньня СССР

Памеры: 185 с.

Катэгорыя: Гісторыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3933]

Інстытут Гісторыі Акадэміі Навук Беларускай ССР выдаў у 1954 г. "Историю Белорусской ССР" /парасейску/. Праца гэта зборная. Здавалася-б, што калі Акадэмія Навук Беларусі выдае працу зь гісторыі Беларусі, дык найадпавяднейшымі аўтарамі да апрацаваньня яе былі-б беларускія гісторыкі. Але спаміж аўтараў менаванае кнігі мы не знаходзім ніводнага ведамага беларускага гісторыка. А зь ведамых іншых беларускіх вучоных аўтарам толькі часткі першага разьдзелу /першабытна-грамадзкі лад, матрыярхат, патрыярхат/ археалёг К. Палікарповіч. Але ўжо аўтар чацьвертага падразьдзелу гэтага разьдзелу, дзе кажацца пра "Ўтварэньне старарускай народнасьці", Расеец Пьянков. Паводля прозьвішча можна думаць, што аўтары беларускага паходжаньня К. Шабуня і, магчыма, Э. Карнейчык. Яны аўтары трох малаважных разьдзелаў ХVІІ, XX, і XXI. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле