Беларуская доля, 6/1925

Беларуская доля

Выходзіць тры разы ў тыдзень

6/1925

Publication Place: Вільня

Publication Date: 1925-01-23

Editor: Пракапеня Антон

Publisher: Пракапеня Антон

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Source: www.mab.lt

«Беларуская доля» — грамадска-палітычная газета ў Заходняй Беларусі, орган Беларускага пасольскага клуба. Выдавалася на беларускай мове ў Вільні з 11 студзеня да 22 мая 1925. Рэдактар-выдавец А. Пракапеня. Асвятляла палітычныя падзеі ў Польшчы і свеце. Вялікую ўвагу аддавала пытанням нацыянальна-вызваленчаму руху ў Заходняй Беларусі, садзейнічала яго росту і пашырэнню, развіццю палітычнай свядомасці народа. Узнімала актуальнае для Заходняй Беларусі аграрнае пытанне. Друкавала выступленні ў сейме беларускіх дэпутатаў П. Валошына, Б. Тарашкевіча, Ф. Ярэміча і інш., прысвечаныя надзённым палітычным і сацыяльным праблемам заходнебеларускага жыцця, іх інтэрпеляцыі (запыты) пра факты самаўпраўства мясцовай польскай адміністрацыі, арышты, праследаванне беларускай школы, друку, адлюстроўвала ідэйнае размежаванне дэпутатаў Беларускага пасольскага клуба. Выйшла 36 нумароў, з іх 3 канфіскаваны. Закрыта ўладамі Польшчы. Рэдактар-выдавец арыштаваны, пазней эмігрыраваў у СССР.


        Увесь нумар у адным файле