Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008-01
Выдавец: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Copyright © 2008 by ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.ptushki.org
Рашэннем Рэспубліканскага Савета АПБ птушкай 2008 года была абрана вялікая белая чапля. Такі выбар зроблены не выпадкова. Мэтай кампаніі "Вялікая белая чапля - птушка 2008 года" з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблемы рыбаедных птушак. Некаторыя віды гэтых птушак абвешчаны "непажаданымі", асабліва на ставах рыбгасаў, якія прывабліваюць рыбаедных птушак спрыяльнымі харчовымі ўмовамі. На "непажаданыя" віды рыбаедных птушак (вялікі баклан, шэрая чапля) можна паляваць амаль у любы час. За адстрэл вялікіх бакланаў і шэрых чапляў у шэрагу рыбгасаў нават прысуджаюцца прэміі. На жаль, пад стрэлы паляўнічых могуць трапляць і рэдкія віды птушак, у тым ліку і вялікая белая чапля. Узаконены адстрэл "непажаданых" відаў вядзецца і далёка за межамі рыбгасаў, нават на ахоўваемых тэрыторыях, што з'яўляецца дадатковым фактарам неспакою для гняздуючых птушак, у тым ліку і рэдкіх. Напрыклад, у 2007 г. гэта адбывалася у дзвюх вялікіх калоніях чапляў і бакланаў у межах заказніка рэспубліканскага значэння "Сярэдняя Прыпяць", які з'яўляецца таксама Рамсарскай тэрыторыяй (глядзі інфармацыйны бюлетэнь АПБ №4 за 2008г.).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ахова птушак Бацькаўшчыны