Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006-12
Выдавец: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Copyright © 2006 by ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.ptushki.org
Пэўна, нямаў Беларусі арнітолага-аматара, а тым больш прафесіянала, - які б не ведаў пра "вусце Лані" - менавіта так у пэўных колах называецца адна з буйнейшых у Еўропе калоній буслападобных і весланогіх птушак, размешчаная ў Лунінецкім раёне крыху ніжэй вусця левага прыпяцкага прытока - Лані. Калі калонія ўзнікпа, зараз ніхто дакладна не скажа, але арнітолагам гэта месца вядома з сярэдзіны мінулага стагоддзя, а з 80-х гадоў яно трапіла пад асаблівую ўвагу спецыялістаў, займаўшыхся вывучэннем біялогіі шэрай чаплі - віда, які ў той час складаў аснову калоніі. Увогуле, любое каланіяльнае пасяленне - кулікоў, чапляў, чаек, стварае спрыяльныя ўмовы для гнездавання цэлага шэрагу іншых відаў - ад дробных птушак іншых атрадаў, якія адчуваюць сябе ў межах калоніі значна спакайней, да буйных драпежнікаў, якія звычайна селяцца дзесьці на ўскраіне калоніі і такім чынам цалкам вырашаюць праблему свайго харчавання.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ахова птушак Бацькаўшчыны