Ахова птушак Бацькаўшчыны, 1 (28) 2007

Ахова птушак Бацькаўшчыны

Інфармацыйна-аналітычнае выданне

1 (28) 2007

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2007-02

Publisher: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Copyright © 2007 by ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Source: www.ptushki.org

Пасля пяці год даследаванняў адмысловая экспедыцыя адкрыла ў Сенегале месца зімоўкі вяртлявай чаротаўкі - еўрапейскай вераб'інай птушкі, якой пагражае знікненне. Міжнародная экспедыцыя, у якой удзельнічаў таксама і прадстаўнік Беларусі, правяла тры тыдні ў студзені-лютым 2007 года на паўночным усходзе Сенегала, шукаючы месцы зімоўкі вяртлявай чаротаўкі. Ужо на чацвёрты дзень пошукаў экспедыцыя адкрыла вялікую колькасць чаротавак на тэрыторыі прыкладна ў 100 км2 ў межах нацыянальнага парку Джудж (the Djoudj National Park), які з'яўляецца ТВП (тэрыторыяй, важнай для птушак) у Паўночна-Заходнім Сенегале. Папярэднія ацэнкі, якія былі зроблены для гэтага месца, кажуць пра 5-10 тысяч зімуючых там вяртлявых чаротавак.

View/ Download This Chapter/ Article... увесь нумар у адным файле