Акуліч Н. - склад., Беларуская мова: Стылістыка

Беларуская мова: Стылістыка

Практыкум для навучэнцаў І курса

Акуліч Н. - склад.

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Мiнскi дзяржаўны вышэйшы радыётэхнiчны каледж

Памеры: 98 с., 21 см

ISBN: 78-985-526-027-2

Катэгорыя: Беларуская мова; Мэтадычная літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Практычны дапаможнік «Стылістыка беларускай мовы» прызначаецца для навучэнцаў дзённага аддзялення і выкладчыкаў тэхнічных навучальных устаноў. Складзены практычны матэрыял у адпаведнасці з праграмай па вывучаемай дысцыпліне. У дапаможніку змешчаны разнастайны дыдактычны матэрыял для практычных заняткаў па сучаснай беларускай мове ў межах раздзела «Стылістыка беларускай мовы». У апошні час акрэсліліся два асноўных кірункі выкладання стылістыкі. Першы з іх – практычная стылістыка, яна вывучае стылістычную афарбоўку моўных сродкаў і мае справу пераважна са стылістычнымі сінонімамі. Другі кірунак – функцыянальная стылістыка – у цэнтры ўвагі ставіць паняцце функцыянальнага стылю, выпрацоўку ўменняў будаваць выказванне з улікам абставін і мэты моўных зносін. Задача стылістыкі – развіваць моўную інтуіцыю навучэнцаў праз усведамленне стылёвай структуры канстэкту.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле