Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2017-01-15
Рэдактар: Sołobuda Paweł
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2017 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пачатак каляндарнага года з’яўляецца добрай нагодай для малітвы ў інтэнцыі супакою. Яго адкрывае Сусветны дзень міру, падчас якога асаблівым чынам молімся аб згодзе на ўсёй зямлі. Асабліва цяпер, калі свету пагражаюць ганебныя акты варварства і гінуць нявінныя людзі, яшчэ больш выразна ўсведамляем, як моцна грамадства патрабуе малітвы аб сапраўднай любові, якая пераадольвае ўсе падзелы. Валадар Сусвету шчодра ўдзяляе чалавецтву ласкі, каб людзі ўпэўнена крочылі наперад. Той, хто з’яўляецца Пачаткам і нанова нам дае пачатак, запрашае паразважаць як пра ранейшы плён кожнага слова і ўчынку, так і пра будучы. Аб гэтым варта паклапаціцца ўжо сёння, выхоўваючы ў сабе дары, што спрыяюць паспяховай працы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця