Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013
Рэдактар: Гальпяровіч Максім
Выдавец: Пачатковая школа
Памеры: 80 с.
ISSN: 1993-1999
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1588.]
Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, надрукаваныя ў лістападаўскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Дзяніса Дука “Полацк і Полацкая зямля ў ІХ—Х стагоддзях: вытокі беларускай дзяржаўнасці”. Гэта своеасаблівая рэцэнзія на раздзел “Полоцкая земля” з найноўшага фундаментальнага навуковага выдання “Русь в ІХ—Х веках: археологическая панорама”,што было падрыхтаванае расійскімі навукоўцамі і выдадзена ў 2012 г. у Маскве пад грыфам “1150 лет российской государственности”. Аўтар артыкула коратка расказвае пра змест раздзела, звяртае ўвагу на найбольш значныя высновы, прапанаваныя яго аўтарам, расійскім археолагам І.Ерамеевым. Беларускі даследчык палемізуе з некаторымі з іх, якія тычацца месца і ролі Полацка і Полацкай зямлі ў палітычнай сістэме Старажытнай Русі.
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Беларускі гістарычны часопіс