Дата выхаду: 2012
Катэгорыя: Беларуская мова; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.nastaunik.info
Свабодная і моцная духам асоба заўсёды была, ёсць і будзе прыцягальнай у любым цывілізаваным грамадстве і калектыве. Асаблівай папулярнасцю, павагай і заслужаным аўтарытэтам карыстаецца грамадзянін, які актыўна ўдзельнічае у грамадска-палітычным жыцці краіны, змагаецца за дэмакратычныя свабоды ў таталітарнай дзяржаве ці прыносіць пэўныя матэрыяльныя выгоды. Нягледзячы на псіхалагічныя і фізічныя прыніжэнні, уціск, такая асоба, безумоўна, стварае новую гісторыю, новую плынь на карысць свайму народу і Айчыне. Сёння добра вядомы нашаму сучасніку грамадзянскі подзвіг Кастуся Каліноўскага, Францішкі Багушэвіча, Адама Міцкевіча, Зянона Пазняка, Васіля Быкава, Алеся Бяляцкага і многіх іншых змагароў за суверэнітэт краіны, за свабоду слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.
Каталёг: Kamunikat.org