Наша слова, 52 (1307) 2016

Наша слова

52 (1307) 2016

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2016-12-28

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2016 by Наша слова

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Дарагія суродзічы, дарагія беларусы ва ўсім свеце, сканчаецца 2016 год, і надышоў час нам падвесці ягоныя вынікі. Разам з усім светам мы перажываем напружаныя часы. Палітычныя падзеі гэтага года ў ЗША, Вялікай Брытаніі, Расеі і іншых краінах распачалі ў свеце перыяд непрадказальнасці, які нясе для Беларусі большыя рызыкі, чым для многіх іншых краінаў, — гаворыцца ў звароце. Як і раней, найбольшую небяспеку для Беларусі ўтварае пагроза незалежнасці з боку цяперашняй аўтарытарнай Расеі. Вельмі непакоіць актывізацыя агрэсіўнай прапаганды ў праўладных расейскіх СМІ: прапаганды напоўненай нянавісцю да Беларусі і беларускага народа. Вельмі непакояць закулісныя перамовы, эканамічны ціск і асабліва неадназначныя расейскія вайсковыя перасоўванні каля беларускай мяжы. Падзеі, якія адбываліся ва Украіне ад 2014 года, не дазваляюць спакойна назіраць за гэтым. Няма сумневу ў тым, што Расея ёсць наш сусед, і нягледзячы на супярэчлівую гіс-торыю нашых дачыненняў, Беларусь і Расея павінны жыць у сяброўстве і добрасуседстве, грунтуючыся на ўзаемнай павазе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле