Месца выхаду: Лёндан
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Іваноў Ігар, Лабцэвіч Ігар
Выдавец: Бібліятэка й музей імя Францішка Скарыны ў Лёндане
Памеры: 142 с.
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3757]
Вялікая беларуская дыяспара ў сьвеце стварыла шэраг навукова-культурных асяродкаў на нацыянальнай і духоўнай падставе, абапіраючыся на прынцыпы нацыянальнага самавызначэньня, самабытнасьці і патрыятызму, захаваньня беларускае мовы, нацыянальных традыцыяў і рэлігійнасьці. Стваральнікамі навукова-культурных асяродкаў зьяўляюцца найбольш выдатныя прадстаўнікі інтэлігенцыі беларускага замежжа, у тым ліку навукоўцы, якія імкнуцца захаваць і разьвіваць беларускую культуру ў іншамоўных асяродках. Стварэньне беларускіх навукова-культурных асяродкаў належала групам актывістаў-энтузіястаў, ініцыятыву якіх падтрымліваюць сьвядомыя беларусы за мяжой. (Анатоль Грыцкевіч, Навукова-культурныя асяродкі беларускай дыяспары і іх роля ў развіцьці беларускай культуры, фрагмент)
Каталёг: BTH