1918/2008

1918/2008

каляндар: Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка!

Дата выхаду: 2007

Рэдактар: Гардзіенка Натальля, Гардзіенка Алег - укладаньне

Катэгорыя: Гісторыя; Культура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3754]

На 2008 г. прыпадаюць 90-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР). Гістарычныя вытокі БНР ляжаць у масавым адраджэнскім руху пачатку XX ст. Кульмінацыйным момантам гэтага руху быў Усебеларускі зьезд у Менску ў сьнежні 1917 г., на які прыбылі 1872 дэлетагаты з самых розных мясьцінаў Беларусі. Хоць зьезд не завяршыў свае працы, бо быў разагнаны бальшавікамі, вынікам ягоных пастановаў сталася Рада БНР. Яна й абвесьціла незалежнасьць Беларусі сваёй Трэцяй Устаўной граматай 25 сакавіка 1918 г. У шматвекавой гісторыі Беларусі Рада БНР дала пачатак новай эпосе дзяржаўнага існаваньня беларускага народу. Асноўнае значэньне Рады БНР — у ідэйнай перамозе над бальшавіцкай палітыкай адмаўленьня беларускаму народу права на самавызначэньне. Акт 25 Сакавіка 1918 г. змусіў бальшавікоў абвесьціць у адказ на яго ў 1919 г. Беларускую Савецкую Рэспубліку, папярэдніцу сёньняшняй Рэспублікі Беларусь. (Прадмова, Янка Запруднік, фрагмент)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)