Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2013
Рэдактар: Ваўранюк Мікола
Мастацкі рэдактар: Асеннік Юрка
Выдавец: Аб'яднанне АБ-БА
Памеры: 190 с.
ISBN: 978-83-934208-3-4
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва
Copyright © 2013 by Аб'яднанне АБ-БА
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3694], [5163]
Зацікаўленне, з якім сустрэлі спектакль „Ой даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша” і аднайменную кніжку пераўзыйшло спадзяванні стваральнікаў праекта. Увесь тыраж кніжкі разляцеўся вокамгненна па людзях, а чарга жадаючых яе атрымаць не меншае. Гэтым выданнем выхо-дзім ім насустрач. Не хацелі мы, аднак, паўтараць ужо зробленае і перавыдаваць кніжку ў такім самым выглядзе. Тым больш, што час не стаіць у месцы. Зявіліся новыя гісторыі і выдавецкія магчымасці. Сярод шматлікіх паездак са спектаклем была адна сапраўды незвычайная: у Злучаныя Штаты Амерыкі. Збылася яна дзякуючы, першнаперш, кіраўніку бруклінскага аддзелу Беларуска-амерыканскага задзіночання Алле Орсе-Рамана ды нашым бацькам-спонсарам Барбары і Міраславу Пякарскім. Беларусы Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі прынялі маладых акцёраў ды іхніх апякунак надзвычай сардэчна, уважліва глядзелі спектакль, узрушаліся і смяяліся так як і публіка на Беласточчыне. А былыя танцоры гурта „Васілёк” (гасцяваў на Беласточчыне ў 1989 годзе) ахвяравалі грошы, якія і пакрылі частку друку другога, пашыранага выпуску кніжкі. (Ад рэдактара, фрагмент)
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор