Фрагмэнты, 8

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

8

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2000-04

Памеры: 308 с.

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1576.]

"Тісторыяў усяго чатыры...”, — калісьці сыдьвердзіў Борхэс. У поўнай (хаця й крыху абсурднай) адпаведнасьці з гэтай “канцэпцыяй” мы знаходзім у гісторыі нашай беларускай сучаснасьці чатыры вэрсыі ідэі свабоды. Першая, агучаная Сапегам у славутых радочках з Статута, лягла ў падваліны цэлай цывілізацыі. “Шляхецкая вольнасьць”, пра якую ідзе гаворка, насамрэч была прывілеем тоеснасьці: шляхціц меў толькі адну свабоду - “быць шляхціцам”, як камень ёсьць камнем, а дрэва - дрэвам. Гэтая свабода была пахаваная дзьвюма сынхроннымі, хаця й рознаскіраванымі падзеямі: Расейскай акупацыяй і Канстытуцыяй 3 траўня, — канстытуцыяй, якая зрабіла падставай і полем саўдзелу ня тоеснасьць, але маёмасьць. Славутая “нацыя ўласьнікаў”, за якую так змагаліся асьветнікі, была саўдзелам маёмасьці (г.зн. рэчаў), а не асобаў, і практычна выключала з поля свабоды большасьць дробнай шляхты, якая, як і беларусы, “нічога ня мела”. Рэшту зрабіла “нізкае расейскае неба” (мэтафара Шпэнглера), аб якое паразьбівалі сабе ілбы гордыя ліцьвіны ў трох паўстаньнях, і эўрапейская мадэрнасьць, якая прымусіла ўсіх сыйсьці з сваіх мейсцаў, вымкнуць з саміх сябе ў пошуках канца гісторыі. (фрагмент)

Каталёг: BTH

Пэрыёдыка: Фрагмэнты

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)