Браслаўскія чытанні, 2003

Браслаўскія чытанні

Матэрыялы VІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853 -1926) 7-8 мая 2003 года

2003

Месца выхаду: Браслаў

Дата выхаду: 2003

Рэдакцыйная калегія: Шыдлоўскі Кастусь, Панцялейка Аляксандр, Падалян Галіна

Выдавец: Браслаўскае музейнае аб’яднанне, Браслаўскае краязнаўчае таварыства імя О. Гедэмана

Copyright © 2003 by Браслаўскія чытанні

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1744.]

Дадатковая даведка: Зборнік выдадзены дзякуючы падтрымцы Віцебскага адцзялення грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі”, Варшаўскага аддзялення Таварыства ўраджэнцаў Браслаўшчыны, Джона Конрада (ЗША)

Станіслаў Нарбут - славуты браслаўскі лекар, грамадскі дзеяч, гуманіст. З’яўляецца прадстаўніком вядомага роду Осцік Нарбутаў герба “Трубы”, малодшым сынам гісторыка Тэадора Нарбута (1784 - 1864 гг.). Нарадзіўся 4 мая 1853 г. у маёнтку Шавуры Лідскага павета Гродзенскай губерні. Быў адным з арганізатараў сістэмы аховы здароўя Браслаўшчыны, пачынальнікам пажарнай аховы Браслава. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці мястэчка. Яшчэ пры жыцці імем лекара была названа адна з вуліц Браслава. Пахаваны на вяршыні гарадзішча Замкавая Гара. Над магілай устаноўлены помнік-маяк. Станіслаў Нарбут - адна з найбольш яскравых постацей браслаўскай гісторыі.

Каталёг: BTH

Пэрыёдыка: Браслаўскія чытанні

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)