Браслаўскія чытанні, 2000

Браслаўскія чытанні

Матэрыялы V-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 935 годдзю першай згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах

2000

Месца выхаду: Браслаў

Дата выхаду: 2000

Рэдакцыйная калегія: Шыдлоўскі Кастусь, Панцялейка Аляксандр, Семянчук Генадзь, Падалян Галіна

Выдавец: Браслаўскае музейнае аб’яднанне, Браслаўскае краязнаўчае таварыства імя О. Гедэмана

Copyright © 2000 by Браслаўскія чытанні

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1743.]

У сямі захаваных актавых кнігах Браслаўскага земскага суда 1603-1632 гг. выяўлена пэўная інфармацыя пра шляхту Ашмянскага павета, якая мела ўласнасць у тым ліку і ў Браслаўскім павеце. Уласнасць буйных землеўладальнікаў, такіх як Сапегі, Пацы, Масальскія, Пуцяты, Нарушэвічы, Рудоміны-Дусяцкія, якія мелі маенткі ў Браслаўскім, Ашмянскім і іншых паветах, у дадзенай працы не разглядаецца. Дакументы маюцца пра наступныя шляхецкія роды і іх маёнткі: Лавейкі (Харужышкі), Валадковічьі (Відзі-Валадкушкі), Маствіла (Смолвы), Мазоўскі (Смолвы), Букоўскі (Грышкаўшчына), Комары (Нішча), Стэцэвічы (Нішча), Хмяльніцкія (Харужышкі), Рудашанскі (Падзісні), Камароўскія (Падзісні), Пузевіч (Падзісні), Шышла (Арцёмавічы), Шаўлоўскія (Хвасты, Арцемавічы). Ніжэй падаюцца гістарычныя даведкі пра некаторыя з гэтых родаў і іх маемасць ў Браслаўскім павеце. (Герман Брэгер, Уласнасць ашмянскай шляхты ў Браслаўскім павеце (паводле актавых кніг Браслаўскага земскага суда 1603-1632 гг., фрагмент)

Каталёг: BTH

Пэрыёдыка: Браслаўскія чытанні

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)