Месца выхаду: Берасце
Дата выхаду: 2015
Выдавец: УК "Абласная Бібліятэка імя М. Горкага"
Copyright © 2015 by УК "Абласная Бібліятэка імя М. Горкага"
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Першыя летапісныя звесткі, якія датычацца старажытнага Берасця, адносяцца да 1019 г. Горад узнік як гандлёвы цэнтр і крэпасць. Яго росту спрыяла вельмі зручнае геаграфічнае становішча на шляху паміж Усходам і Захадам, на беразе паўнаводнага Заходняга Буга і сутоках з ім Мухаўца. У першыя стагоддзі сваёй шматвяковай гісторыі ён знаходзіўся ў сферы ўплыву спачатку тураўскіх, потым галіцка-валынскіх князёў. Адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, які быў захоплены і знішчаны войскамі татара-манголаў. У 1319 г. Берасце пераходзіць пад уладу Гедзіміна, а потым Кейстута. Пасля яго смерці Берасцем пачаў валодаць Ягайла. У 80-ых гг. ХІV ст. Вітаўт пры дапамозе тэўтонскіх рыцараў і наёмнікаў адбіў Берасце ў Ягайлы. Рыцарамі камандаваў князь Ланкасцерскі - у будучым ангельскі кароль Генрык Чорны.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама