Месца выхаду: Grodno
Дата выхаду: 2017-01-01
Рэдактар: Sołobuda Paweł
Выдавец: kuria diecezji grodzieńskiej
Copyright © 2017 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Скончыўся чарговы год нашага жыцця, у якім, бясспрэчна, многае адбылося. За гэты час мы паспелі здзейсніць тысячы вялікіх і малых выбараў, з кожнай хвілінай набліжаючыся да свайго Стварыцеля. Валадар Сусвету шчодра ўдзяляе чалавецтву ласкі, каб людзі ўпэўнена крочылі наперад. Той, хто з’яўляецца Пачаткам і нанова нам дае пачатак, запрашае паразважаць як пра ранейшы плён кожнага слова і ўчынку, так і пра будучы. Аб гэтым варта паклапаціцца ўжо сёння, выхоўваючы ў сабе дары, што спрыяюць паспяховай працы. Новага года, як правіла, багаты на сустрэчы з рознымі людзьмі. Гучыць музыка, грукочуць феерверкі. Усе з радасцю развітваюцца са старым і вітаюць новае. Такі звычай спадарожнічае чалавецтву здавён-даўна. Пераходныя моманты заўсёды атаясамліваліся ў людзей з нязвыклым часам, які трэба правесці не так, як звычайна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Słowo Życia