Кляшчук Анатоль, Пад небам Беларусі, 2-ое выданне, перапрацаванае

Пад небам Беларусі

Фотоальбом

Кляшчук Анатоль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Выдавец: Беларусь

ISBN: 985-01-0557-7

Катэгорыя: Экалёгія; Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Геаграфія

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3828]

Падарожжа па нашай краіне, калі азёрная стыхія схавана пад надзейным панцырам, шаты дрэў і дахі ўбраны снегавым покрывам, можа падацца зусім не рамантычным. Прасёлкі і сцежкі сталі непралазнымі. Хутка змяркаецца. Краявід у такі час здаецца аднастайным і нерухомым. Але толькі на першы погляд. Хіба белы фон не падкрэслівае графіку ландшафтнай разнастайнасці, не вылучае абрысы архітэктуры, не ўзбагачае ўжо знаёмыя і звыклыя вобразы зямлі і прыроды?! А калі дадаць яшчэ і ружова-чырвоныя фарбы, якімі малюе ранішняе ці вечаровае сонца?! Зімовая Беларусь — нібы казачная! Асабліва ўрачыстымі і святочнымі выглядаюць пушчы, бярозавыя ўзгоркі і нават звычайныя прысады абапал дарог. Ягады рабін і шып-шыны на снезе — нібы згубленыя чырвоныя каралі. Старэйшым і малечы даспадобы маразы і добры снег. 3 дзяцінства памятаю вялізныя, да самых вокнаў, сумёты. 3 тае пары — у захапленні ад зімы, зачараваны яе мастацтвам.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)