Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2016-11
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2016 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Як паведамлялася раней, восем сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна (“Прыазёрны мір”, “Прыдзвінскі”, ААТ ”АграБаравінка”, “Сіроцінскі” КУСГП Мішневічы”, “Ульскі”, Ляжні” і “Лаўжанскае”,) належаць дасудоваму аздараўленню. Што азначае гэтая працэдура? У чорным спісе неплацёжаздольных арганізацый раёна знаходзяцца практычна ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Шуміліншчыны, а УП “Шумілінскі райагарсэрвіс” наогул прызнаны банкрутам. Рашэне аб банкруцтве прымаецца тады, калі прадпрыемства неплацежаздольнае і сума яго даўгоў перавышае нават кошт усёй маёмасці самога прадпрыемства. Паводле меркаванняў дырэктара Юрыя Савіцкага, "Райагарсервіс" чакае або санацыя ці яго ўвогуле зліквідуюць. Аднак канкрэтна ў бліжэйшы час пра лёс прадпрыемства і працоўнага калектыва раённыя чыноўнікі пакуль не ведаюць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак