Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2016-11
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2016 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Тры беларуска-славацкіх дакументы аб супрацоўніцтве ў фармацэўтыцы і біятэхналогіях падпісаныя ў Бешанковічах 25-га лістапада, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Падпісанне прайшло падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіцо, які наведаў навукова-вытворчую кампанію СТАА "Націвіта" у Бешанковічах. Старшыня ўрада Славакіі азнаёміўся з прадпрыемствам і адзначыў, што ў час знаходжання ў Мінску прайшлі прадуктыўныя сустрэчы з Прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Беларусі. Перамовы былі змястоўнымі і цікавымі "Гаворка ішла аб шматлікіх праектах. Вылучылі некалькі напрамкаў супрацоўніцтва, але самы важны - гэта фармацэўтычная вытворчасць, - адзначыў Роберт Фіцо.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка