Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2016-12-04
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2016 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Падышоў да канца Надзвычайны юбілей міласэрнасці. Бачным знакам ласкі гэтага года былі Брамы міласэрнасці, адкрытыя ва ўсім свеце, у тым ліку і ў шасці святынях нашай дыяцэзіі. Вернікі пілігрымавалі да іх, каб выразіць сваю веру ў Збаўцу, памаліцца і атрымаць адпусты. Абвяшчаючы Юбілейны год, папа Францішак хацеў, у першую чаргу, ахінуць нас у любоў Бога, адсланіць аблічча міласэрнага Айца, указаць на Яго адказнасць за кожнага чалавека. Для гэтага неабходна было адкрыцца на таямніцу Бога, які ў Езусе Хрысце, у Яго жыцці і навучанні, пакутах, смерці і ўваскрасенні сапраўды прагне дабра для нас і хоча бачыць усіх шчаслівымі, напоўненымі радасцю і супакоем. Святы Айцец прыгадаў, што міласэрнасць Бога ніколі не была таннай суцехай ці агульнавядомым прыплюшчваннем вока на людскую слабасць і грэх. Яна таксама не з’яўляецца адабрэннем нашых заган. Гэта вызваленне і збаўленне чалавека, таму што Бог не лічыць сябе трыумфатарам, пакуль не ўчыніць так, што праз спачуванне і міласэрнасць знікне грэх і будзе пераможана непрыязнасць
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця