Вожык, 10 (1537) 2016

Вожык

грамадска-палітычны, літаратурна-мастацкі часопіс

10 (1537) 2016

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016-10

Рэдактар: Ганна Аляксандраўна КІСЛУШЧАНКА

Выдавец: Рэдакцыя часопіса "Вожык"

Copyright © 2016 by Вожык

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Памятаеце, быў час, калі ўсе абменьваліся адзін з адным фотаздымкамі? Цудоўная традыцыя дазваляла ўзгадваць па картках старых сяброў і знаёмых нават праз многа гадоў. З’ява гэтая амаль што знікла, а вось звычка дарыць фота ў некаторых людзей засталася. Нядаўна ў Мінску двое сяброў прагульваліся па беразе Свіслачы, дзе пазнаёміліся з маладым чалавекам. Потым вырашылі адсвяткаваць такую сустрэчу ў кафэ. Выпілі гарэлкі, пагутарылі. Калі адзін з іх паехаў дамоў, новы знаёмы падарыў другому мужчыне свой фотаздымак, маўляў, на доўгую памяць. Пазней хлопец адлучыўся і пакінуў асабістыя рэчы пад наглядам новаспечанага сябра. А калі вярнуўся, то не знайшоў ні курткі, ні партманета, ні чахла ад гітары. Знік і мужчына.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Вожык

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле