Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016-11
Рэдактар: Ганна Аляксандраўна КІСЛУШЧАНКА
Выдавец: Рэдакцыя часопіса "Вожык"
Copyright © 2016 by Вожык
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пятрок быў чалавек гарачлівы, няўрымслівы. Бывала, калі рамантаваў свой старэнькі камбайн і ў яго нешта не атрымоўвалася, мог чым-небудзь і ў бункер запусціць. Часцей за ўсё пад гарачую руку траплялі гаечныя ключы. Імі Пятрок, у асноўным, і спаганяў сваю злосць. У адзін год ён так «змалаціў» камбайн накідным ключом і малатком, што той больш прастаяў на рамонце, чым працаваў у полі. Пасля гэтага і празвалі Петрака Ключом. Калі ён рамантаваўся — а было гэта даволі часта — механізатары стараліся блізка не падыходзіць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вожык